Ветэраны педагагічнай працы заўседы жаданыя госці на ўсіх мерапыемствах, якія праводзіць раённы савет ГА «БРПА». Так, 13 верасня у дзень свайго нараджэння піянеры Жабінкаўшчыны запрасілі да сябе ў госці і ветэранаў.
Старшыня раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы Тамара Барысюк расказала прысутным пра жыццё піянераў 60-ых гадоў.

Тамара Дзмітрыеўна адзначыла: ёй прыемна бачыць, што тыя традыцыі і справы, якія былі ў піянераў 60-80-х гадоў, жывыя і цяпер, іх перанялі і множаць сучасныя прадстаўнікі піянерскага руху. Гэта работа з малодшымі школьнікамі, шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, працоўныя дэсанты, святкаванне значных піянерскіх дат і многае іншае. Усім вядома, што на дні нараджэнні прыходзяць з падарункамі. Тамара Дзмітрыеўна перадала раённай піянерскай арганізацыі зборнік піянерскіх песень 1981 года выдання, дзе змешчаны словы і ноты твораў, што спявалі раней. Госця падаравала таксама блакнот і каляндарык, выпушчаныя спецыяльна да 85-годдзя саюзнай піянерыі, якое шырока адзначалася ў нашай краіне ў 2007 годзе. На іх фотаздымкі тагачасных жабінкаўскіх сяброў ГА “БРПА” і ветэранаў піянерскага руху. Такія сувеніры атрымалі тады ўсе ўдзельнікі раённага злёту піянераў. Тамара Дзмітрыеўна выказала спадзяванне, што яе падарункі, магчыма, стануць у будучым першымі экспанатамі раённага музея гісторыі піянерыі.
На свяце былі агучаны поспехі і дасягненні жабінкаўскіх піянераў за мінулы навучальны год. Вельмі прыемна, што лепшым педагогам-арганізатарам года стала Святлана Цяльпук з Ракітніцкай адзінаццацігодкі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі установы.

Старшын райкама прафсаюза Урбан Н.М.