Штогод у першую нядзелю кастрычніка ўся краіна ўшаноўвае педагогаў. Не выключэнне - і бягучы год. У апошні вераснёўскі дзень, 30 верасня, з нагоды цудоўнага свята - Дня настаўніка - у Камянецкім гарадскім Доме культуры сабралася шмат педагогаў.

Пачыналася праграма святкавання з выставы-конкурсу (з дэгустацыяй!) “Маё смачнае хобі”, якая была арганізавана раённым вучэбна-метадычным кабінетам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў фае Дома культуры. У гэтай выставе прынялі ўдзел 25 устаноў адукацыі. Якіх толькі страў тут не было! І здобныя вырабы, і мяса, і каўбасы, і вырабы з гародніны і садавіны, і розныя бутэрброды, і гарачы шакалад, і яшчэ шмат-шмат чаго! Дарэчы, уся гэтая “смачная прыгажосць” была прыгатавана работнікамі ўстаноў адукацыі раёна. Ох, як цяжка было журы выставы-конкурсу вызначыць пераможцаў – самых-самых!
Пасля гадзіны на выставе ўрачыстая сустрэча педагогаў прадоўжылася на сцэне. Напачатку прысутныя здзей¬снілі невялікі экскурс у мінулае: вядучыя прыгадалі, калі ўпершыню ўзнікла гэтае свята – Дзень настаўніка.
Словы шчырай падзякі ўсім педагогам за талент, мудрасць, сардэчнасць, разуменне, імкненне аддаць вучням цеплыню сваёй душы, часцінку свайго сэрца гучалі ад старшыні Камянецкага раённага выканаўчага камітэта Валянціна Міхайлавіча Зайчука, старшыні Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Іванаўны Нігірыш, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама Віктара Мікалаевіча Грыцука і старшыні Камянецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалая Іванавіча Сергіевіча.
Больш за 50 работнікаў устаноў адукацыі атрымалі ўзнагароды – ганаровыя граматы і лісты падзякі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта прафсаюза.
Затым у працяг святочнага мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурснай выставы “Маё смачнае хобі”. Члены журы і арганізатары мерапрыемства выказалі словы падзякі ўстановам адукацыі за актыўны ўдзел у выставе! Вялікую дапамогу ў правядзенні гэтай выставы аказалі Камянецкі раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Камянецкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і яе старшыня Людміла Віктараўна Жураўлёва.
Па рашэнні журы пераможцай у намінацыі “І мяска, і каўбаска” стала Пелішчанская сярэдняя школа Камянецкага раёна, ёй быў уручаны каштоўны падарунак ад Камянецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; дыпломам пераможцы ў намінацыі “Салодкае жыццё” і каштоўным падарункам ад Камянецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана Каленкавіцкая базавая школа Камянецкага раёна; дыпломам пераможцы ў намінацыі “За самую цікавую фантазію” і каштоўным падарункам ад Камянецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – Камянецкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Дыпломам пераможцы ў намінацыі “Хата славіцца не вугламі, а пірагамі” і каштоўным падарункам ад Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» адзначана Вярховіцкая сярэдняя школа Камянецкага раёна; дыпломам пераможцы ў намінацыі “Арт-клас” (за лепшае мастацкае выкананне) і каштоўным падарункам ад Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» узнагароджаны Белавежскі яслі-сад; дыпломам пераможцы ў намінацыі “За папулярызацыю нацыянальнай кухні” і каштоўным падарункам ад Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» адзначаны Камянюцкі яслі-сад; дыпломам пераможцы ў намінацыі “За лепшае аўтарскае суправаджэнне” і каштоўным падарункам ад Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» узнагароджана Вайскоўская сярэдняя школа Камянецкага раёна; дыпломам пераможцы ў намінацыі “Чакаем у госці” і каштоўным падарункам ад Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» узнагароджана Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна.
Яшчэ тры ўстановы атрымалі дыпломы пераможцы і грашовыя сертыфікаты на 30 беларускіх рублёў:
у намінацыі “Кухня народаў свету” адзначана Стаўская базавая школа Камянецкага раёна;
у намінацыі “Вершаваная страва” ўзнагароджана сярэдняя школа №2 г.Камянца;
у намінацыі “Восеньскі калейдаскоп” адзначана Высокаўская сярэдняя школа Камянецкага раёна.
У працяг нашай сустрэчы былі падведзены вынікі конкурсу па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый устаноў адукацыі ў 2016 годзе “Прыгажэй стане Камянеччына мая” і раённай спартакіяды школьнікаў 2015/2016 навучальнага года.
Першая, урачыстая частка святочнага мерапрыемства скончылася, а працягам яе і прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала канцэртная праграма, падрыхтаваная гарадскім Домам культуры, якую прафінансаваў раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

Старшыня райкама прафсаюза М.І.Сергяевіч