Сёння імя і слова Бога адраджаюцца як у жыцці, так і ў літаратуры. Прыкладам у сучаснай паэзіі можа паслужыць творчасць Р. Барадуліна, І. Багдановіч, Г. Тварановіч-Сеўрук, Зьніча (А. Бембеля): час выспеліў “маленне й шлях – прагу Хрыста // ў Беларусі.”

З паэтычнымі набыткамі беларускага паэта Зьніча супрацоўнікі і студэнты-першакурснікі мелі мажлівасць бліжэй пазнаёміцца падчас сустрэчы з творцам, інакам Мікалаем, насельнікам Жыровіцкага манастыра. Сустрэча адбылася 15.11.2016 г. у БрДТУ.
Вершы, размова з творцам пераканалі прысутных, што сэнсавызначальнай тэмай творчасці Зьніча з’яўляецца пошук Боскага ў чалавеку і на зямлі. Музычныя творы ў выкананні А. Бембеля , што гучалі на працягу сустрэчы (Шапэн, Бетховен), напоўнілі нашы душы гармоніяй, хрысціянска-гуманістычнымі пачуццямі.

Старшыня прафкама супрацоўнікаў Дацкевіч І.А.