Акцыя “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне” прайшла ў Жабінкаўскім раёне. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Найбольш актыўнымі аказаліся выхавальнікі ДУА “Яслі-сад № 3 г. Жабінкі”.

– Я здаю кроў ужо не першы раз, – расказала Юлія Галавейка, выхавальнік дзіцячага сада, старшыня грамадскай камісіі па ахове працы. – Гэтак жа паступалі мае бацькі і некаторыя родзічы. Разумею, што кроў і яе кампаненты нельга замяніць лекамі. А для кагосьці толькі яна можа стаць адзіным шанцам захаваць жыццё. Менавіта гаючыя чырвоныя кропелькі донара выратавалі некалі жыццё аднаго з нашых родзічаў. Мы ўдзячныя таму невядомаму чалавеку, і самі працягваем гэтае карыснае пачынанне. Пасля здачы крыві я звычайна адчуваю сябе добра і стараюся піць шмат вадкасці. Прыемна адчуваць, што сваім добраахвотным учынкам некаму дапамагла. Акцыя “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне” будзе мець працяг.

Старшыня райкама прафсаюза Н.М.Урбан