Газета “Івацэвіцкі веснік” у мінулым годзе праводзіла паэтычны анлайн-конкурс “Прысвячаю, люблю, берагу...” Сярод удзельнікаў гэтага конкурсу аказалася шмат аўтараў – прадстаўнікоў сістэмы адукацыі раёна.

У нумары ад 6 снежня былі надрукаваны лепшыя творы розных аўтараў, у тым ліку і педагогаў:
Пархуты Р.А., ветэрана педагагічнай працы ДУА “Квасевічская БШ” (верш “Паланэз”);
Велікаселец З.У., настаўніка ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” (верш “Родны горад”);
Купрыянчык Н.В., ветэрана педагагічнай працы ДУА “Целяханская СШ”, (верш “Прыязджай”);
Дылюк Н.Ф., настаўніка ДУА “Стайкаўская СШ” (верш “Івацэвіцкі любы мой краю”);
Кот В.А., настаўніка ДУА “Выганашчанская БШ” (верш “Благодари, когда проснёшься”);
Мілеўскай Л.І., настаўніка ДУА “Гортальская СШ”, (верш “Афганістан”);
Мамчыц Т.М., загадчыка ДУА “Гошчаўскі дзіцячы сад” (верш “Хата”);
Мікуліч Т.П., настаўніка ДУА “Яглевічская СШ”, (верш “Бацькоўскі дом”);
Бінкевіча А.В., настаўніка ДУА “Вулька-Аброўская СШ”, (верш “О войне”).
Галасаванне працягвалася да 15 снежня. І вось напярэдадні навагодніх святаў падведзены вынікі. У ліку пераможцаў і нашы педагогі. Дыпломамі у намінацыі “За шчырасць пачуццяў” узнагароджаны Таццяна Мікуліч, Таццяна Мамчыц, у намінацыі “За паэтычнае майстэрства” – Зінаіда Велікаселец, у намінацыі “За праслаўленне роднага краю” – Надзея Дылюк, у намінацыі “За гістарычную памяць” – Рамуальда Пархута.
Віншуем усіх з перамогай і жадаем поспехаў у творчасці у новым годзе.

Старшыня райкама прафсаюза В.В.Разумейчык