9 красавіка свой 55-гадовы юбілей адзначыла Гардзяйчук Галіна Пятроўна - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Драгічына” і проста чулы і спагадлівы чалавек. Гледзячы на гэтую абаяльную жанчыну, ніколі не скажаш, што яна ўжо тройчы бабуля,і што практычна ўсё сваё свядомае жыццё яна прсвяціла рабоце ў сферы адукацыі.

У 1980 годзе Г.П.Гардзейчук скончыла Пінскае педвучылішча, а ў 1986 – Брэсцкі педінстытут імя А.С.Пушкіна. Пэўны час яна працавала метадыстам па пачатковых класах райметадкабінета, а ў 1992 годзе пачала выкладаць беларускую мову і літаратуру ў гімназіі г. Драгічына, а з 2004-га года Галіна Пятроўна займае цяперашнюю пасаду ў СШ № 2 г.Драгічына. За сваё шматгадовае старанне на ніве педагагічнай дзейнасці яна мае шмат узнагарод і заахвочванняў.
Галіна Пятроўна ,як і сама вясна, дорыць усім сваю душэўную прыгажосць, вылучаецца сваёй сціпласцю і інтэлігентнасцю. Яе неабыякавасць, надзейная падтрымка, клопаты пра кожнага, пастаянны творчы пошук і аранізатарскія здольнасці заваявалі павагу і пашану ў калектыве.
Лічба 55 не дадае Галіне Пятроўне ўзросту, бо яна багата не гадамі,а тым непаўторным вобразам прафесіянала высокага ўзроўню, вопытнага, мудрага кіраўніка, які склаўся ў ўяўленні калег і вучняў.
З сардэчнай цеплынёй гаворым Вам, Галіна Пятроўна, словы ўдзячнасці за руплівую працу, мэтанакіраванасць і самааддачу, за шчодрасць душы. Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх творчых задум. Вясна- пара абнаўлення і надзей.Няхай такім жа сонечным, шчаслівым будзе і Ваша жыццё! Дзякуем Вам за тое, што вы побач з намі!
Прафсаюзны камітэт сярэдняй школы № 2 г.Драгічына