8 чэрвеня адзначыла свой юбілей Аліна Вітольдаўна Давідзюк. Сваё працоўнае жыццё з 1976 года яна прысвяціла ДУА “Ленінская сярэдняя школа”. 19 гадоў працавала ў ёй намеснікам дырэктара, 5 – узначальвала калектыў.

Аліна Вітольдаўна, калі стала дырэктарам, шмат увагі надавала ўпрыгажэнню вонкавага і ўнутранага выгляду школы. Паглядзела на школу жаночым вокам. Таму прыгажосці інтэр’ераў і наваколля сталі ўдзяляць асаблівую ўвагу. Але ж, вядома, не пакідалі без увагі і галоўную сваю справу – вучэбна-выхаваўчы працэс. На базе школы дзякуючы зладжанай працы ўсіх без выключэння педагогаў і адміністрацыі з поспехам праводзіліся шматлікія мерапрыемствы розных узроўняў. Так у 2012/2013 навучальным годзе ў школе адбыліся ажно пяць важных семінараў для педработнікаў, дырэктараў школ горада Брэста, на якіх дзяліліся вопытам у добраўпарадкаванні, якім заўжды вылучаецца Ленінская СШ.
У гэты дзень ёй шчыра жадалі моцнага здароўя, шчасця, згоды і дабрабыту калегі, кіраўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Бурко і Іна Тарасевіч, старшыні Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Урбан і Савета ветэранаў педагагічнай працы Тамара Барысюк. DSC8532

Наталля Урбан, старшыня райкама прафсаюза