Чырвоны гальштук і салют, цімураўскі рух і шэфства над акцябратамі, вахты памяці і гульня “Зарніца”, песні вакол кастра і злёты, збор макулатуры і металалому... Такім у памяці многіх пакаленняў нашых землякоў застанецца піянерскае дзяцінства. Права насіць піянерскі гальштук і дзесяцігоддзі назад, і сёння атрымліваюць тыя, хто з’яўляецца прыкладам для іншых. Сёння на грудзях у беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак гальштук чырвона-зялёнага колеру. Яны беражліва захоўваюць традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў, прымнажаюць іх.

95 гадоў назад, 19 мая 1922 года, на камсамольскім з’ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў маладой краіне Саветаў піянерскай арганізацыі. Сёння ў радах паўнапраўнай пераемніцы савецкай піянерыі – Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (створана 13 верасня 1990 года) больш за 650 000 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якіх больш за 1200 – жыхары нашага раёна, аб’яднаныя ў 15 піянерскіх дружын.
20 мая падгукі марша і барабанны пошчак па вуліцах райцэнтра ішлі прадстаўнікі піянерскіх дружын разам са сваімі старэйшымісябрамі – педагогамі-арганізатарамі. На плошчы Перамогі гарністы пратрубілі святочны раённы збор “Піянерыя: учора, сёння, заўтра”.
Апладысменты і кветкі – ганаровым гасцям, сярод якіх піянерважатыя розных часоў. Каля 20 ветэранаў піянерскага руху, арганізатараў добрых і цікавых спраў, з іскрынкай у вачах, з чырвонымі гальштукамі на грудзях прайшлі па плошчы Перамогі.
Кожны з выступаючых адзначаў вялікую ролю піянерскай арганізацыі ў выхаванні і станаўленні не аднаго пакалення рабят. У важатых мінулага стагоддзя сёння ёсць дастойная змена. Лепшыя педагогі-арганізатары Алена Плескацэвіч з СШ № 1, Наталля Буйкевіч з Ліпскай СШ, Юрый Дзямід з Востраўскай, Ірына Балабушка з Тальмінавіцкай, Святлана Падгурская з Начаўскай СШ узнагароджаны граматамі абласнога савета БРПА і аддзела адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама.
У адказ на заклік “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!” , дружна прагучала “Заўждыгатовы!”.
У гарадскім парку па вуліцы Дзесюкевіча праходзіла гульнёвая праграма ”Піянерскі экспрэс”. А ветэраны піянерскага руху сабраліся ў СШ № 1 на сустрэчу “Я цяпер успамінаю, як песню”.


Галіна КАНЬКО. Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.