Мікалай Васільевіч Жуковіч, дырэктар СШ №1 г. Бярозы імя В.Х. Галаўко - адзіны педагог рэспублікі, які стаў аўтарам новых вучэбных дапаможнікаў па літаратурным чытанні для пачатковых класаў на конкурснай аснове. Зараз Мікалай Васільевіч цесна супрацоўнічае з Нацыянальным інстытутам адукацыі: уваходзіць у аўтарскі калектыў па складанні вучэбных праграм, займаецца каляндарна-тэматычным планаваннем, з’яўляецца членам рэдкалегіі і друкуе ў часопісе “Пачатковая школа” метадычны каментарый да ўрокаў літаратурнага чытання. А з 1 верасня па яго дапаможніках пачалi вучыцца беларускія другакласнікі і трэцякласнікі.

Мікалай Васільевіч працуе над дапаможнікам для 4 класа i лiчыць, што ён не павiнен быць падобным на папярэднiя. Дзесьці з еўрапейскім падыходам, асабліва ў дызайнерскім плане. Падручнік павінен быць больш сучасным. Праект для 4 класа выглядае як дапаможнік у форме папяровага планшэта. І членам журы гэтая ідэя спадабалася.

Мікалай Васільевіч Жуковіч – настаўнiк-метадыст, выдатнiк адукацыi жадае, каб прадмет беларускай літаратуры і мовы заняў у рэспубліцы належнае і дастойнае месца. Ён даўно пераканаўся і адчувае па сабе: калі беларусы пачнуць адчуваць сябе беларусамі па сваёй культуры і мове, тады нас прызнаюць і іншыя народы.

Пажадаем Мікалаю Васільевічу поспехаў i натхнення ў працы над новым праектам!

Председатель районного комитета С.Я.Фомюк