21 лютага 2018 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай СШ № 37 г. Брэста гэта свята кожны год адзначаецца па-рознаму. У гэтым годзе мы запрасілі ўсіх нашых калег і вучняў на святкаванне Масленіцы! Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні свята прынялі нашы члены прафсаюза. Вясёлыя скамарохі запрашалі ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у масленічных гульнях: хто далей кіне валёнак, далей запусціць «птушачку».

IMG 06a016f17bd151b71fbe85e6b45cd646 V

Жанчыны і дзяўчаты маглі пакруціць абруч, а мужчыны і хлопцы выпрабоўвалі свае сілы ў падыманні гантэляў.
Разам з гэтым усім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае афармленне бліннай талеркі. Якіх толькі цудаў не нарабілі! За ўдзел у конкурсах мы частавалі смачнымі блінамі. Ніхто не застаўся пакрыўджаным!

IMG eb285ada41836b76eabff0590b71c53e V