21 лютага, у Дзень роднай мовы, у адпаведнасці з планам работы Кобрынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адбыўся чарговы семінар са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі, спорту і турызму па асноўны хпытаннях прафсаюзнай работы. Удзельнікі мерапрыемства ў гэты дзень прынялі ўдзел у Вялікай беларускай дыктоўцы і змаглі праверыць і ўдасканаліць свае веды беларускай мовы. Арганізатарам дыктоўкі выступіла дырэктар раённага цэнтра дзіцячай творчасці Наталія Белая. Пад яе кіраўніцтвам былі створаны спрыяльныя ўмовы для паспяховага напісання дыктоўкі, якую правяла загадчык вучэбна-метадычнага кабінетаТаццяна Петруковіч. Пасля гэтага былі абвешчаныя вынікі дыктоўкі, прааналізаваны дапушчаныя памылкі.

У другой частцы семінара былі падрабязна разгледжаны актуальныя пытанні арганізацыйна-статутнай дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый. Вялікая ўвага нададзена пытанням арганізацыі і правядзення статутных мерапрыемстваў, афармленню уліковых дакументаў, абмеркаваны тыповыя парушэнні арганізацыі ўліку членаў прафсаюза ў прафсаюзных арганізацыях. Прааналізаваны вынікі прадстаўлення справаздач і інфармацый у раённы камітэт прафсаюза ў 2017 годзе. Разгледжаны асноўныя задачы арганізацыі работы па выкананню Плана работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленню грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы на 2018 год. Абмеркаваны актуальныя пытанні арганізацыі фінансавай працы і расходавання сродкаў прафсаюзнага бюджэту ў прафсаюзных арганізацыях з улікам прымянення стандарту наменклатуры і нарматыву выкарыстання членскіх прафсаюзных узносаў.
У завяршэнне семінара Граматай Кобрынскага раённага камітэта галіновага прафсаюза ўзнагароджаны прафсаюзны камітэт ДУА “Імянінская сярэдняя школа” (старшыня Тамара Цапко), грамадскія інспектары па ахове працы ДУА “Батчынская сярэдняя школа” (Ірына Лось) і ДУА “Яроміцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”(Сняжана Яравенка) – пераможцы раённага этапу галіновага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю прафсаюзамі грамадскага кантролю па ахове працы ў 2017 годзе. Граматай Кобрынскага раённага камітэта галіновага прафсаюза ўзнагароджана пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА «Батчынская сярэдняя школа» (старшыня Таццяна Кароль) – пераможца раённага этапу галіновага агляду-конкурсу сярод пярвічных прафсаюзных арганізацый па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў у 2016-2017 гадах. Уручаны Дыплом Кобрынскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў і Пісьмо падзякі Брэсцкага абласнога камітэта галіновага прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Кобрына” (старшыня Вольга Царэвіч) – пераможцу раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю ў 2017 годзе.

Старшыня райкама прафсаюза С.С.Ніканчук