На мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, сустракалася з працоўным калектывам трэцяй гарадской школы.
У першай частцы сустрэчы Дзмітрый Мікалаевіч расказаў пра самыя важныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і як на іх фоне выглядае Жабінкаўшчына.
– Мне прыемна знаходзіцца ў калектыве педагогаў, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Бо дзякуючы і вашай штодзённай руплівай працы, а таксама цеснаму супрацоўніцтву з бацькамі вучняў, мы маем сацыяльную і палітычную стабільнасць у грамадстве, няхай і ў разрэзе аднаго дня. Дзмітрый Мікалаевіч паведаміў настаўніцкаму калектыву, чым жыла Жабінкаўшчына ў 2017 годзе, якімі дасягненнямі можа ганарыцца.

DSC04742. Жабинка 28 фев.2018

У другой частцы сустрэчы Дзмітрый Мікалаевіч быў гатовы выслухаць праблемы, што хвалююць настаўнікаў трэцяй гарадской школы і ліцэя. Сяргей Карпук, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 3, заклапочаны станам бегавых дарожак, спартыўнага інвентару на тэрыторыі школы, якія ўжо маральна састарэлі і не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. А сюды прыходзяць займацца спортам не толькі вучні школы і ліцэя, але і спартыўнай школы, і навучэнцы спецшколы-інтэрната. Сяргея Аляксандравіча цікавіла, ці будзе праведзена рэканструкцыя спартыўнай пляцоўкі. Таксама гучала прапанова цікава размаляваць агароджу пад пуцеправодам, якая цягнецца ўздоўж рэек. Адна з класных кіраўнікоў пацікавілася, ці можна на сходах у буйных арганізацыях і на прадпрыемствах адзначаць бацькоў, што добра займаюцца выхаваннем дзяцей, а школьнікам-выдатнікам уручаць грашовыя прэміі. Таксама прагучалі пытанні, калі нарэшце акультурыцца гарадскі парк; навошта ноччу адключаецца гарачае водазабеспячэнне; ці плануецца замена камп’ютарных класаў у гарадскіх школах і інш. На ўсе пытанні кіраўнік раёна даў грунтоўныя адказы.

Старшыня прафкама Таццяна Даманская