Ланская СШ Маларыцкага раёна — самая звычайная і тыповая вясковая ўстанова адукацыі. Яна была заснавана як базавая ў 1970 годзе, у 1992 годзе ператворана ў сярэднюю. З 1982 па 2013 гады дырэктарам школы была Ганна Максімаўна Шпетная, якая ў 2013 годзе ўзнагароджана знакам “Выдатнік адукацыі”. У час яе дырэктарства сфарміраваліся пэўныя каштоўнасці, склаліся традыцыі ўстановы адукацыі, якія паспяхова захоўваюцца і падтрымліваюцца сёння. Яны сталі прыярытэтнымі накірункамі работы Ланской СШ, надаюць адметнасць, садзейнічаюць фарміраванню станоўчага іміджу і высокага статусу ўстановы адукацыі. Захоўваючы пераемнасць, Ланская СШ па-ранейшаму застаецца ўтульным домам, у якім кожны адчувае сябе патрэбным, заўважаным, паспяховым. Цяпер у школе, якую з сакавіка 2013 года ўзначальвае Таццяна Васільеўна Касцючык, працуе 17 педагогаў, з іх трое – мужчыны, навучаецца 50 школьнікаў.

Нягледзячы на сваю звычайнасць і тыповасць, школа шмат у чымусё ж такі незвычайная.
Установа адукацыі на працягу некалькіх гадоў уваходзіць у тройку лідараў на Маларытчыне па колькасці тых вучняў, якія пасля заканчэння сярэдняй школы працягваюць навучанне ў ВНУ. Звяртае на сябе ўвагу і такі факт, што, пачынаючы з 1998 года, вучні ўстановы адукацыі заваявалі трыццаць дып¬ломаў на трэцім, восем — на заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Выпускнікі Ланской СШ таксама паспяхова здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне. Напрыклад, за мінулы навучальны год сярэдні бал па 4 прадметах, што здавалі выпускнікі школы, вышэйшы за рэспубліканскі, па 2 – вышэйшы за абласны.

-Для таго, кааб дасягнуць вынікаў, неабходна рознабаковая штодзённая і крапатлівая праца як вучняў, так і педагогаў, — гаворыць Таццяна Касцючык. — Найбольш эфектыўныя накірункі работы школы і складаюць яе ключ да поспеху. Асноўная задача кіраўніка, на маю думку,-матываваць педагогаў, вучняў і іх бацькоў на сумесную стваральную і творчую дзейнасць, на веру ў свае сілы і магчымасці, на поспех і высокія дасягненні.
Цяпер ва ўстанове адукацыі працуе 4 педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Гэта Ніна Канашук, настаўніца фізікі і матэматыкі, Ірына Крэнь, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Віталь Касцючык, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Лідзія Некрашэвіч, настаўніца абслуговай працы.
-Таццяна Васільеўна, адной з матывацый поспеху Вы называеце “тэрыторыю камфорту». Што гэта такое?
-Гэта тэрыторыя нашай установы адукацыі, якая так сама спрыяе выхаванню вучняў. Усё, што на ёй ёсць, створана нашымі рукамі і падтрымліваецца ў належным стане. Мы пастаянна надаем вялікую ўвагу добраўпарадкаванню тэрыторыі школы, якая займае плошчу 2,5 га. На ёй знаходзіцца шмат дрэў і кустоў, у цёплую пару года – клумб з рознымі кветкамі. Даглядаць і падтрымліваць пастаянны парадак на вялікай тэрыторыі з невялікай колькасцю вучняў нялёгка. Але ўстанова адукацыі штогод удзельнічае ў экалагічных конкурсах і праектах па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Па выніках абласнога агляду-конкурсу па навядзенні парадку і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі “Выдатнай стане Брэстчына мая” ў 2017 годзе наша школа стала пераможцам і ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці”. Аўтарам праекта з’яўляецца Лідзія Некрашэвіч.

MyCollages. Малорита 20.04.2018

Вучні ўстановы адукацыі актыўна займа¬юцца не толькі добраўпарадкаваннем тэрыторыі, але і даследчай дзейнасцю. Яны пастаянна ўдзельнічаюць у раённай навукова-даследчай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект” і абласной навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучае”. Актывізавалася даследчая дзейнасць у школе з прыходам настаўніка геаграфіі і біялогіі Дзяніса Піпко. Гэты навучальны год для педагога і яго вучняў стаў паспяховым. Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тымганаруся”, работа вучня 11 класа Юрыя Крэня адзначана Дыпломам І ступені. Пераможцам ХХV абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ стала Ганна Есакава, вучаніца 11 класа. Хочацца яшчэ дадаць, што наша ўстанова адукацыі ўзнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за высокія паказчыкі па колькасці сабранай макулатуры на аднаговучня ў асеннім абласным конкурсе “Захавайдрэва – здай макулатуру” (2017).
-Таццяна Васільеўна, ці сябруюць вучні Ланской СШ са спортам і рознымі відамі творчасці?
-Безумоўна, тут назі¬раецца шчырае сяб¬роўства. У нашай установе адукацыі арганізавана работа такіх аб’яднанняў па інтарэсах, як “Вакальны”, “Юны сталяр”, “Гадзіна футбола” і інш. У школе дзейнічае выстава работ аб’яднанняў па інтарэсах “Народныя промыслы” (кіраўнік Тамара Бойка), “Рукадзельніцы” (кіраўнік Лідзія Некрашэвіч). Работы вучняў, якія наведваюць гэтыя гурткі, штогод атрымліваюць дыпломы па выніках удзелу ў конкурсах “Калядная зорка”, “Вясёлкавы калейдаскоп”, “Выратавальнікі вачамі дзяцей” на раённым і абласным этапах. Наведваюць вучні адукацыі і аб’яднанні па інтарэсах ва ўстановах дадатковай адукацыі спартыўнай і эстэтычнай накіраванасці.
На працягу не аднаго года Ланская СШ мае і спартыўныя перамогі па розных відах спорту: валейболе, баскетболе, міні-футболе, настольным тэнісе, шахматах. У гэтым заслуга ў першую чаргу настаўніка фізічнай культуры і здароўя Паўла Парукова, нашаг авыпускніка.
Таццяна Васільеўна Касцючык лічыць, што дырэктар сучаснай школы павінен быць эфектыўным кіраўніком. Яму трэба забяспечыць апераджальны характар развіцця адукацыі: ставіць задачы, якія сёння з’яўляюцца важнымі і якія стануць яшчэ больш важнымі заўтра, умець знаходзіць шляхі іх вырашэння. Дырэктар, на думку Таццяны Касцючык, павінен адначасова быць педагогам і арганізатарам, валодаць юрыдычнымі і эканамічнымі ведамі, садзейнічаць павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, ствараць умовы для раскрыцця іх творчых здольнасцей. Для стварэння ў школе камфортных умоў навучання яму спатрэбяцца веды педагогікі, псіхалогіі, розных методык. Таксама кіраўніку ўстановы адукацыі трэба валодаць такімі якасцямі, як прафесіяналізм, кампетэнтнасць, мудрасць у прыняцці рашэнняў, гібкасць, крэатыўнасць, шчырасць у адносінах, павага да падначаленых, настойлівасць, патрабавальнасць і дысцыпліна. І толькі тады будзе станоўчы вынік і поспех у выхаванні і навучанні. Аднак у аснове ўсяго ляжыць матывацыя, жаданне дасягнуць лепшага, змяніцца станоўча, узняцца на прыступку вышэй.

Мікалай НАВУМЧЫК.