3 ліпеня на Жабінкаўшчыне адзначаўся Дзень незалежнасці. У яго праграме былі розныя мерапрыемствы, сярод якіх, конкурс “Аўталэдзі”. Прыгажуні, якія ўдзельнічалі ў раённым этапе рэспубліканскага праекта “Аўталэдзі-2018”, даказалі мужчынам-аўтамабілістам, што яны могуць кіраваць чатырохколавымі жалезнымі коньмі нават лепей, чым мужчыны!
За званне пераможцы конкурса “Аўталэдзі-2018”, арганізаваным раённым камітэтам “БРСМ”, філіялам УА “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў імя Д. Карбышава” ДТСААФ, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, райкамамі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, работнікаў АПК, змагаліся, нажаль, усяго тры канкурсанткі.
Нашу прафсаюзную арганізацыю прадстаўляла Лідзія Лінік, педагог-сацыяльны Жабінкаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, якая ўзначальвае і прафсаюзную арганізацыю установы.

Яна з’явілася на конкурс разам са сваёй любіміцай “Аудзі”. На фіялетавым капоце красавалася прыгажуня-жаба і герб горада Жабінкі. Гэты вобраз машыны быў прысвечаны Году малой радзімы.
Першы конкурс – творчы. Прыгажуні лоўка падрулівалі да судзейскага стала і прадстаўлялі свайго баявога таварыша. Другі этап – “Лэдзі – вопытны вадзіцель”, дзе ўдзельніцы выконвалі “дыяганальную паркоўку”, “заезд заднім ходам”, “разварот на ўчастку абмежаваных памераў”. Нягледзячы на апасенні вядучага, усе вадзіцелі выдатна справіліся з заданнем, не зачапілі ніводнай стойкі і не атрымалі штрафных секунд. Так што жанчына за рулём – гэта акуратнасць, дакладнасць і аператыўнасць.
Затым яны накіраваліся ў глядзельную залу ГДК, каб на камп’ютары адказаць на тэарэтычныя пытанні, якія тычыліся ПДР.
Пасля падвядення вынікаў - наша Ауталедзі Лідзія Лінік будзе абараняць гонар Жабінкаўскага райёна на абласным этапе! Усе дзяўчаты атрымалі прыгожыя букеты кветак, дыпломы і сертыфікаты ад арганізатараў.
Хай заўжды жанчынам-кіроўцам гарыць зялёнае святло светлафораў і ўступаюць дарогу мужчыны!

Наталля Урбан, старшыня райкама прафсаюза