На Жабінкаўшчыне пачаўся збор ураджаю. З самай раніцы і да позняга вечара аграрыі раёна працуюць на палях.

Не хлебам адзіным, як кажуць, жыве чалавек, важна і яго духоўны стан, і настрой, і настрой на працу.Каб падбадзёрыць работнікаў перад выхадам у поле, Жабінкаўскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі сумесна з аддзелам па адукацыі пры падтрымцы раённага аб'яднання прафсаюзаў арганізавалі для працаўнікоў ААТ «Ракітніца», удзельнікаў уборачнай кампаніі 2018, невялікі канцэрт-ушанаванне «Хвала і гонар вам, хлебаробы!»
На мехдвары вадзіцелям, камбайнёрам, рабочым зернатока, адміністрацыі сельскагаспадарчага прадпрыемства пад акампанімент Івана Пішчука песні выконвалі ветэраны педагагічнай працы Марыя Бахарава, Вера Мандрэнка, Раіса Саванюк, Ігар Свалаў. Усе песні гучалі на беларускай мове, а «Сустрэча з домам» была прасвечана Году малой радзімы.Працаўнікі падтрымлівалі артыстаў шчырымі апладысментамі.
На прыканцы сустрэчы словы ўдячнасці за нялёгкую, крапатлівую працу на хлебаноснай ніве і пажаданні шчасця, моцнага здароўя выказалі Наталля Урбан, старшыня райкама прафсаюза і Ніна Калыбская, старшыня аб'яднання прафсаюзаў.

Жабінкаўскі райкам прафсаюза