Напярэдадні Дня настаўніка прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Маларыцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, яго маладзёжнага савета і раённага савета ветэранаў працы галіны. Падчас сустрэчы размова ішла пра сумесную работу гэтых структурных падраздзяленняў. На пасяджэнні выступіла старшыня галіновага прафсаюза Тамара Бурштын, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Соф’я Якубчык, старшыня маладзёжнага савета раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вольга Сымонік.

Падчас мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне прафсаюзнага актыву. Грамату Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі атрымала загадчыца я/с №5 Галіна Старожык, Пісьмовую падзяку – загадчыца я/с №1 Святлана Лысенка, дырэктар Чарнянскай СШ Жана Рабчынская, культарганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ала Шабогіна, Ганаровую грамату раённага камітэта – настаўніца раённай гімназіі Алена Сезік, настаўніца СШ №1 Таццяна Назарук, настаўніца Ляхавецкага д/с-СШ Таццяна Курдзюк, Грамату раённага камітэта – выхавацель Радзежскай СШ Наталля Хатынюк, настаўніца СШ №1 Вольга Троц. Таксама былі ўганараваны педагогі – ўдзельнікі ўборачнай кампаніі 2018 года: настаўнік-дэфектолаг Олтушскага дзіцячага сада Наталля Ківачук, настаўнік Збуражскага д/с-СШ Віктар Курганюк, выхавацель Хаціслаўскай СШ Іна Грыцук, настаўнік Хаціслаўскай СШ Сяргей Смаль.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Састаронкі газеты «Голас часу»

IMG 911fd58fee47a99801e624bcc766bc0a V

IMG ac6acbe53d9cf3e27d24a191fe2765df V

IMG d6586bcf85245b7c96279a1759a45730 V

IMG d1f75e2a0578f0c15a3577c3cb0ad54a V