Неяк у адной з рэспубліканскіх газет прачытаў, што сапраўдны настаўнік – не шаблонная мадэль. Гэта цікавы, харызматычны, адукаваны чалавек, поўны творчай энергіі, які выхоўвае такіхжа актыўных, неабыякавых людзей.
Пабываўшы на ўроку ў настаўніцы 3 “Б” класа раённай гімназіі г.Маларыта Людмілы Сцепанюк, пераканаўся, што яна адносіцца да ліку такіх. Яна мае ўласны педагагічны почырк, выпрацаваны за 22 гады настаўніцтва.
Распавядаючы пра Людмілу Сяргееўну, калегі адзначаюць, што для яе характэр да жаночае абаянне, вы¬сокае настаўніцкае майстэрства, шчырасць, паўсядзённая прастата, разумная прынцыповасць. Яна ўкладвае ў сваіх вучняў часцінку душы.

Усядзейнасць педагога – сведчанне вялікай працавітасці, гарэння ў імя дзяцей і для іх. Напэўна, як раз гэта і выклікае пачуццё асаблівай павагі і захаплення і вучняў, і іх бацькоў. А яшчэ Людміла Сцепанюк спакойная па характары, шчырая, сціплая, памяркоўная, надзейны сябар і мудры дарадчык для вучняў, уважлівая і спагадлівая. На сваіх трэцякласнікаў яна ніколі не павышае голас. Любіць на ўроку цішыню. Для яе галоўным з’яўляецца тое, кааб дзеці на занятках уважліва слухалі і чулі настаўніка. Толькі тады будзе эфект ад урока.
– Паспяховасць у навучанні залежыць ад многіх фактараў, – гаворыць Людміла Сцепанюк. – У тымліку – і ад цікавасці да прадмета. Пераканана, чым глыбей зацікаўленасць, тым прасцей пераадольваць магчымыя праблемы, тым лягчэй навучыць. Утрымаць зацікаўленасць няпроста. Вырашыць пытанне павышэння матывацыі вучняў мне дапамагаюць калектыўныя заняткі “Мультфільм сваімі рукамі”. Цяпер я спрабую даследаваць магчымасці павышэння якасці ведаў вучняў праз мультыплікацыйную дзейнасць на такіх прадметах, як “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Літаратурнае чытанне”, “Чалавек і свет”... Галоўная педагагічная каштоўнасць мультыплікацыі – яе ўніверсальнасць, якая дазваляе арганізаваць сістэму комплекснага развіццёвага навучання дзяцей. Магчымасць бачыць вынікі сваёй працы натхняе і актывізуе малодшых школьнікаў да далейшай творчасці.
– Людміла Сяргееўна, якая Вы настаўніца?
– У першую чаргу, напэўна, патрабавальная. Рознымі метадамі, спосабамі і сродкамі імкнуся дасягнуць таго, што перад сабой паставіла. Па-другое, па словах вучняў, я – спагадлівая. Усіхіх люблю. Ужо праз 2-3 дні канікул, калі не бачымся, сумую. У кожным вучні імкнуся знаходзіць нешта станоўчае. І, ведаеце, знаходжу. Кожнага з іх вельмі змяняе тое, што сказана добрае слова бацькам пра дзяцей у прысутнасці апошніх.
Мне заўсёды неабходна бачыць вочы сваіх вучняў. Па іх чытаю ўсё, бо вочы – люстэрка чалавека. Прашу дзяцей заўсёды і ваўсім гаварыць толькі праўду і ўмець адказваць за свае ўчынкі.
Ёсць у настаўніцы і іншыя “сакрэтныя” правілы. Сяродіх і такое: заўсёды прыходзіць ва ўстанову адукацыі толькі з добрым настроем. Перад уваходам у гімназію неабходна пакінуць усё негатыўнае, дрэннае, а перад пачаткам урока вучняў трэба пазітыўна настроіць на поспех.
За час працы Людміла Сцепанюк атрымала шмат розных узнагарод. Аднак самай высокай ацэнкай работы для сябе лічыць тыя хвіліны, калі ў вачах вучняў пры кожнай сустрэчы з ёю з’яўляецца радасць і ўспыхвае шчырая ўс¬меш¬ка. Напэўна, гэта найвышэйшая прыступка, на якую можа падняцца сапраўдны педагог.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Састаронкі газеты «Голас часу»